Віншуем паважанага ксяндза Юрыя, пробашча нашай парафіі, з нагоды імянін.

Шаноўны ксёндз Юрый, ад шчырага сэрца жадаем Вам Божага благаслаўлення, здароўя, ласкі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа, радасці і супакою! Няхай Ваш заступнік, святы Юрый, няспынна Вамі апякуецца ў кожную хвіліну вашага жыцця. Дзякуем Вам за дабрыню і зычлівасць, якія вы дорыце людзям. Мы вельмі ўдзячныя за Вашу працу і малітвы. Да пажаданняў далучаем нашу малітву за Вас.